Расіі і Украіне пагражаюць санкцыі за парушэнне правіл "Еўрабачання"

4 мая 2017

Аб гэтым у інтэрв'ю нямецкім СМІ заявіў кіраўнік аргкамітэта песеннага конкурсу Франк-Дзітэр Фрайлінг. Украіна, паводле яго слоў, парушыла асноватворны прынцып "Еўрабачання" - ва ўсіх удзельнікаў павінна быць магчымасць выступіць. Расія ж не прыняла ўдзелу ў абавязковых мерапрыемствах у рамках конкурсу, у тым ліку, адмовіўшыся ад яго трансляцыі. Рашэнне аб тым, якія іменна санкцыі будуць прызначаныя ў дачыненні Масквы і Кіева, прымуць пасля 12 ліпеня. Паводле правілаў конкурсу, гэта можа быць штраф альбо адхіленне ад удзелу ў "Еўрабачанні" тэрмінам да трох гадоў.