Расавіяцыя выпусціла дакумент, у якім назвала памылкі экіпажа самалёта "Суперджэт 100"

17 мая 2019

Фатальная памылка пілотаў. Расавіяцыя выпусціла дакумент, у якім назвала памылкі экіпажа самалёта "Суперджэт 100", якія сталі прычынай катастрофы ў аэрапорце Шарамеццева 6 мая. Агенцтва адзначае, што экіпаж насуперак інструкцыі не выпусціў закрылкі падчас заходу на пасадку ва ўмовах надзвычайнага становішча. Акрамя таго, камандзір авіялайнера падчас пасадкі актыўна тузаў ручку кіравання самалётам, адхіляючы нос уверх-уніз. Трагедыя забрала жыцці 41-го чалавека.