Рамана Паланскі зноў абвінавачваюць у дамаганнях

13 ноября 2019
Рэжысёр Раман Паланскі зноў у цэнтры скандалу! У Парыжы пратэстанты сарвалі перадпаказ яго новай карціны "Афіцэр і шпіён" з-за новых абвінавачанняў у дамаганнях. Актрыса Валянцін Манье расказала, што некалькі дзясяткаў гадоў таму Паланскі нібы збіў і згвалтаваў яе. Былой манекеншчыцы і актрысе на той момант было 18 гадоў. Сам рэжысёр адпрэчвае абвінавачанні.

Тым не менш, актывісты, якія не вераць у апраўданні Паланскі, сабраліся перад Парыжскім кінатэатрам. Прэм'еру кінастужкі там прыйшлося адмяніць.