У паветранай гавані Куала-Лумпура яны сабраліся разам, каб памаліцца за родных. У неба адпусцілі дзясяткі кітайскіх фанарыкаў з надзеяй на лепшае. На борце лайнера Малазійских авіяліній было 239 чалавек. Пошукі борта, які знік у суботу, працягваюцца кругласутачна. У маштабнай аперацыі ў Паўднёва-Кітайскім моры задзейнічаны ратавальнікі з Малайзіі, Аўстраліі і Кітая. Таксама ў ёй удзельнічаюць сілы Тайланда, Інданезіі, Сінгапура, В'етнама, Філіпін і ЗША.














