Бацькі мужчыны, які напаў з нажом на мінакоў у Парыжы, узятыя пад варту

13 мая 2018

Як паведамляюць СМІ, гэта быў выхадзец з Чачні 1997 года нараджэння. Яго асобу атрымалася ўстанавіць па адбітках пальцаў. Нагадаем, усё здарылася ўчора непадалёк ад Парыжскай оперы, дзе заўсёды шмат турыстаў. Спачатку мужчына на вуліцы стаў бязладна наносіць удары па людзях, затым спрабаваў зайсці ў некалькі памяшканняў, але напалоханыя наведвальнікі заблакіравалі ўваход. Адзін чалавек загінуў, чацвёра атрымалі раненні, злачынца быў застрэлены паліцыяй. Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі, грамадзян нашай краіны сярод пацярпелых няма. Адказнасць за атаку на сябе ўзяла тэрарыстычная групоўка "Ісламская дзяржава".