Робату-гуманоіду "Хуба" даручылі несці агонь зімовых Алімпійскіх гульняў

11 декабря 2017

Сёння робат-гуманоід па мянушцы "Хуба" стаў адным з факелоносцаў, якому даручылі несці агонь зімовых Алімпійскіх гульняў у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. 85 робатаў 11 тыпаў будуць абслугоўваць Алімпіяду, выконваючы розныя працы. Некаторыя будуць кансультаваць гасцей і падаваць інфармацыю аб правядзенні спаборніцтваў, яны будуць гаварыць на чатырох мовах - карэйскай, англійскай, кітайскай і японскай. Іншым будзе даручана маляваць графіці на сценах спартыўных арэн.