Робін Уільямс пакутаваў ад хваробы Паркінсона

15 августа 2014

Робін Уільямс пакутаваў ад хваробы Паркінсона на ранняй стадыі. Паводле слоў удавы кіназоркі, акрамя хваробы, якую Уільямс хаваў, артыст змагаўся з працяглай дэпрэсіяй. Але перад смерцю Робін не ўжываў ні алкаголю, ні наркотыкаў, падкрэсліла Сьюзан Шнайдэр.


Акцёр памёр у аўторак на 64 годзе жыцця. Мяркуецца, гэта было самазабойства. Цела знайшлі ў яго доме ў штаце Каліфорнія. 25 жніўня памяць Уільямса ўшануюць на ўручэнні прэміі тэлевізійнага Оскара Эмі.