Паводле звестак амерыканскага часопіса Форбс, ён зарабіў за год 75 мільёнаў долараў. Пры гэтым зоркай першай велічыні Даўні-малодшы стаў усяго за некалькі гадоў - доўгі час акцёра ўспрымалі як таленавітага, але някасавага. Роля генія, мільярдэра, плэйбоя, філантропа Тоні Старка прынесла яму неверагодную папулярнасць. Стужкі Мсціўцы і Жалезны чалавек - 3 сабралі ў пракаце больш чым па мільярдзе долараў кожная. Далей у рэйтынгу Чэнінг Татум. Замыкае тройку лідараў Х'ю Джэкман.














