Рытуал адрачэння імператара Акіхіта ад прастола ідзе ў Японіі

30 апреля 2019

Імператар Акіхіта сёння адракаецца ад прастола, паклаўшы канец эры Хэйсэй, якая працягвалася 30 гадоў. Некалькі гадзін  таму завяршыліся рэлігійныя і сямейныя рытуалы. Наперадзе грамадзянская цырымонія і апошні зварот да народа. З надыходам  1 мая Акіхіта на пасадзе зменіць яго старэйшы сын - 59-гадовы спадчынны прынц Нарухіта. І следам за эрай дасягнення міру настане Рэйва - эпоха ўдачы і гармоніі. Адзначым, перадача імператарскага тытула не праводзілася ў Японіі 200 гадоў.