Рым стаміўся чакаць дапамогі ад Бруселя

14 октября 2013

Рым стаміўся чакаць дапамогі ад Бруселя і вырашыў дзейнічаць самастойна. У тэрытарыяльных водах Італіі ўзмацнілася патруляванне, у прыватнасці, з паветра. Італьянскія вайскоўцы будуць назіраць за ўчасткам Міжземнага мора паміж Сіцыліяй, Мальтай і берагам Лівіі. Як мы ўжо паведамлялі, сотні чалавек патанулі каля італьянскай Лампедузы пасля двух караблекрушэнняў. Мігранты адной з груп заявілі, што па іх стралялі, калі яны адчальвалі ад лівійскага берага.