Праслаўленне нацызму ў Еўропе, месца ў якой так марыла заслужыць Украіна, стала звыклай рэальнасцю. Аднак казусная гісторыя разгарнулася вакол помніка латышскім легіянерам Вафен СС у бельгійскім Зэдэльгеме.
Муніцыпалітэт вырашыў дэмантаваць гэты, з дазволу сказаць, манумент пад назвай "Латвійскі вулей волі". Ён прысвечаны палонным латышскім нацыстам, зняволеным у мясцовым лагеры пасля Другой сусветнай. Тыя добраахвотна служылі ў войсках нацысцкай Германіі. Зараз латвійскі пасол у Бельгіі накіраваў ноту ў бельгійскае МЗС з патрабаваннем помнік захаваць. Характэрна, што Рыга абураецца адсутнасцю ўзгаднення дэмантажу з Латвійскім музеем акупацыі.
Тут мімаволі ўсплывае тое, як абышлася Латвія з помнікам савецкім Вызваліцелям Рыгі, калі ў аднабаковым парадку перакрэсліла дагавор з Расіяй аб абароне мемарыяльных будынкаў.













