Рычард Санторум ізноў праверыць свае сілы ў прэзідэнцкай гонцы ў ЗША

28 мая 2015

Рэспубліканец Рычард Санторум, экс-сенатар ад штата Пенсільванія, зноў праверыць свае сілы ў прэзідэнцкай гонцы. Гэта ўжо 2 спроба Санторума, першая была ў 2012 годзе. Зараз ён працуе аглядальнікам на амерыканскім тэлеканале "Фокс-Ньюз". Вопыт папярэдняй кампаніі дапаможа атрымаць перамогу - упэўнены Санторум. Кансерватыўны палітык добра вядомы амерыканцам: паводле яго поглядаў, вайна ў Іраку цалкам апраўданая, паколькі ў Садама Хусейна сапраўды была зброя масавага знішчэння.