Скандал працягваецца. Вынікі фіналу 6 сезона расійскага праекта "Голас. Дзеці" ануляваныя. Такое рашэнне "Першы канал" прыняў пасля прамежкавых вынікаў праверкі. Была масіраваная, аўтаматызаваная адпраўка СМС-паведамленняў на карысць аднаго з удзельнікаў - і ў выніку пераможніцы праекта Мікелы Абрамавай, дачкі бізнесмена Яна Абрамава і спявачкі Алсу. У наступную пятніцу ў прамым эфіры адбудзецца спецыяльны выпуск шоу з удзелам усіх фіналістаў. Ці будзе паўторнае галасаванне, не ўдакладняецца.
Вынікі фіналу 6 сезона расійскага праекта "Голас. Дзеці" ануляваныя
16 мая 2019













