Гэта патрабаванне арабскіх краін пасля таго, як у Савеце Бяспекі ЗША наклалі вета на дакумент. Нягледзячы на тое што праект падтрымалі 14 краін.
Франсуа Дэлатр, пастаянны прадстаўнік Францыі пры ААН:
"Вынік галасавання адлюстроўвае жаданне 14 членаў Савета Бяспекі пацвердзіць сваю калектыўную прыхільнасць міжнароднаму праву, а таксама адносна статусу Іерусаліма. Гэтае пытанне з'яўляецца вырашальным для любой перспектывы міру. Вынікі галасавання выяўляюць волю пераважнай большасці членаў Савета па рэзалюцыі, якую вынес на разгляд Егіпет".
Нікі Хейлі, пастаянны прадстаўнік ЗША пры ААН:
"Той факт, што гэтае вета ўжываецца ў абарону амерыканскага суверэнітэту і ў абарону ролі ЗША ў блізкаўсходнім мірным працэсе, не выклікае ў нас пачуцця сораму. За гэта павінна быць сорамна астатнім членам Савета Бяспекі ААН. Тое, што адбываецца на пасяджэнні, - абраза, якая не будзе забыта. Гэта яшчэ адзін прыклад таго, як міжнародная арганізацыя наносіць больш шкоды, чым прыносіць карысці ва ўрэгуляванні палесціна-ізраільскага канфлікту".
Адзначым, дакумент толькі нагадваў аб прынятай раней канцэпцыі вырашэння араба-ізраільскага канфлікту.













