У амерыканскі сенат паступіла рэзалюцыя аб імпічменце Дональда Трампа. Ён стаў першым прэзідэнтам ЗША, які двойчы падвергнуўся гэтай працэдуры. І першым у гісторыі, каму спрабуюць аб’явіць імпічмент ужо пасля складання паўнамоцтваў. Артыкул абвінавачання ўсяго адзін - падбухторванне да мецяжу. Цяперашні прэзідэнт, Джо Байдэн, падтрымаў судовы працэс па справе. Аднак выказаў сумненне, што прапанова набярэ неабходных 67 галасоў сенатараў. Сам Трамп пакуль не гатовы адмовіцца ад палітычнай дзейнасці. Экс-прэзідэнт адкрыў офіс у Фларыдзе. "Прэзідэнт Трамп з гэтага часу і навечна будзе абаронцам амерыканскага народа", гаворыцца ў яго прэс-рэлізе.













