Рэзкае пацяпленне прыйшло ў Маскву

30 января 2019

Рэзкае пацяпленне ў Маскве - слупкі тэрмометраў падняліся да плюс 2. З-за пахмурнага надвор'я ў аэрапортах Унукава, Дамадзедава і Шарамецьева, а таксама ў падмаскоўным Жукоўскім былі затрыманы або скасаваны каля 30 рэйсаў. Гідраметцэнтр аб’явіў жоўты ўзровень небяспекі з-за наліпання мокрага снегу і галалёдзіцы. На табло вылету і прылёту ў мінскім аэрапорце час рэйсаў пакуль паказаны паводле раскладу.