У раёне Аўдзееўкі трэція суткі ідуць актыўныя баі. Абвешчана надзвычайнае становішча. З-за абстрэлаў няма электрычнасці, цяпла і часткова водазабеспячэння (а ў рэгіёне 20-градусныя маразы,) адсутнічае сувязь. Праводзіцца эвакуацыя мірнага насельніцтва. Згодна з заявамі штаба АТА, апалчэнцы спрабавалі захапіць пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў. За масіўным абстрэлам адбыўся штурм населенага пункта. Паводле розных даных, загінулі ад 7 да 15 чалавек. Дзясяткі атрымалі раненні. Сярод пацярпелых ёсць мірныя жыхары. Гукі стрэлаў чутныя ў прыгарадзе Данецка - сяле Макееўка - і наваколлях горада Ясінаватая. Сур'ёзна пашкоджаныя аб'екты інфраструктуры. У Данецку абясточаная шахта імя Засядзька. Пад зямлёй былі заблакіраваныя больш як 200 гарнякоў. Зараз усе яны - на паверхні.
Сёння сітуацыю ў Аўдзееўцы абмяркуе Пастаянны савет АБСЕ. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка таксама вырашыў склікаць экстраннае пасяджэнне Трохбаковай кантактнай групы. Яно можа прайсці ў фармаце відэаканферэнцыі. А заўтра ў Мінску адбудзецца планавая сустрэча перагаворшчыкаў ад Украіны, АБСЕ і Расіі.