Рэжым спынення агню ў Сірыі ў цэлым выконваецца, нягледзячы на некаторыя адзіночныя інцыдэнты. Пра гэта заявіў Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, заклікаўшы ўсе бакі стрымліваць свае абяцанні і добраахвотна дазволіць даставіць жыццёва неабходную гуманітарную дапамогу. Перамір'е паміж урадавымі войскамі і ўзброенымі фарміраваннямі апазіцыі ў Сірыі, нагадаем, уступіла ў сілу ў мінулую суботу. У падтрымку спынення сутыкненняў Савет Бяспекі ААН прыняў адпаведную рэзалюцыю. Дакумент, падрыхтаваны Масквой і Вашынгтонам, атрымаў падтрымку ўсіх 15 краін - членаў Савета Бяспекі. Сёння кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Расіі і ЗША Сяргей Лаўроў і Джон Керы абмеркавалі рэалізацыю сумеснай ініцыятывы па перамір'і. Паведамляецца, што бакі пацвердзілі прыхільнасць вырашэнню задачы па аблягчэнні гуманітарнага доступу ў заблакіраваныя раёны. Між тым прэзідэнт Сірыі Башар Асад назваў адну з асноўных прычын гуманітарнага крызісу ў краіне. "Катастрофа і кашмар, пра якія вы гаворыце, ствараюць не толькі тэрарысты, забіваючы і разбураючы, але і эмбарга, якое Захад увёў супраць Сірыі. Гэта закранае кожнага грамадзяніна краіны без выключэнняў", - сказаў Асад у інтэрв'ю нямецкаму тэлеканалу ARD.













