Адпаведны праект рэзалюцыі Расія і ЗША ўнеслі ў Савет Бяспекі ААН. Галасаванне па дакуменце можа адбыцца ўжо сёння. У перамір'і безумоўны ўдзел пагадзіліся прыняць сірыйскія ўлады. Сваю гатоўнасць пацвердзіў і апазіцыйны Вышэйшы камітэт па перамовах, а таксама некаторыя іншыя групоўкі, ваюючыя як з арміяй прэзідэнта Башара Асада, так і з баевікамі тэрарыстычных арганізацый. А вось у Свабоднай сірыйскай арміі, яна таксама належыць да ўзброенай апазіцыі заяўляюць, што рашэнне аб удзеле ў перамір'і яшчэ не прынятае. У Жэневе сёння запланавана першае пасяджэнне мэтавай групы па спыненні варожых дзеянняў.













