Рэжым маштабнага бедства ўведзены ва ўсіх штатах Амерыкі

12 апреля 2020
Тым часам у ЗША абвешчаны рэжым маштабнага бедства. Ён уведзены на фоне пандэміі каранавіруса, і гэта першы выпадак у амерыканскай гісторыі, калі становішча аб'яўляецца на ўсёй тэрыторыі краіны. Рашэнне кіраўнік Белага дома прыняў пасля таго, як ЗША выйшлі на першае месца па колькасці смерцяў ад COVID-19. Паводле апошніх даных, загінуўшых там больш як 20 тысяч, а заражаных - больш за паўмільёна.