Рэжым надзвычайнай сітуацыі абвешчаны ў Паўднёвай Карэі.

5 апреля 2019

Агнём абхопленыя пяць гарадоў і паветы ўздоўж паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа краіны. Адзін чалавек загінуў, не менш як 11 пацярпелі. Паводле папярэдніх даных, узгаранне пачалося на абочыне дарогі ў горадзе Касон, гэта прыкладна за 160 кіламетраў ад Сеула. З-за моцнага ветру полымя хутка распаўсюдзілася на суседнія раёны. Агонь знішчыў 385 гектараў лесу, 300 жылых дамоў і будынкаў. Эвакуіраваныя 4 тысячы жыхароў.