Рэжым НЗ дзейнічае і ў сталіцы Малі

21 ноября 2015

Тут працягваюць устанаўліваць асобы і грамадзянства людзей, якія загінулі ў выніку захопу папулярнага гатэля "Рэдысан Блю". Колькасць ахвяр, паводле розных звестак, складае ад 19 да 27 чалавек. Нядаўна стала вядома, што сярод загінуўшых ёсць грамадзяне Расіі. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Марыя Захарава. Раней Кітай пацвердзіў гібель траіх сваіх выхадцаў. Сярод ахвяр таксама ёсць малійцы. Нагадаем, адказнасць за нападзенне ўзяла тэрарыстычная групоўка "Аль-Мурабітун", якая прысягнула на вернасць "Ісламскай дзяржаве". Баевікі экстрэмісцкай арганізацыі ўжо ўчынялі такія атакі на гатэлі ў Малі, у тым ліку ў жніўні бягучага года, тады ахвярамі нападзення сталі 13 чалавек.