Рэйтынг Тэрэзы Мэй вышэй, чым у Маргарэт Тэтчэр

27 апреля 2017

Рэйтынг Тэрэзы Мэй, прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, вышэй, чым у Маргарэт Тэтчэр. Такія вынікі апытання кампаніі Ipsos, які публікуе выданне “Індэпэндэнт”. 60-гадовую Мэй падтрымаў 61 працэнт апытаных брытанцаў. У Тэтчэр, якая была першай жанчынай-прэм'ерам Каралеўства, рэйтынг быў 48 працэнтаў. Дарэчы, у канцы мінулага года "жалезную лэдзі" каторы раз прызналі самай уплывовай жанчынай апошніх 70-ці гадоў.