Рэйтынг Абамы ўпаў да рэкордна нізкай адзнакі

12 декабря 2013
Больш за палову амерыканцаў не адабраюць дзейнасць Барака Абамы на пасадзе кіраўніка Злучаных Штатаў. Такія вынікі сумеснага апытання газеты Уол-Стрыт Джорнал і тэлеканала Эн-Бі-Сі. Гэта найгоршы паказчык за час яго знаходжання ў Белым доме. Толькі 28% рэспандэнтаў лічаць, што прэзідэнт ЗША дасягнуў аб'яўленых мэт. Каля 51% апытаных і ўвогуле заявілі, што цяперашні склад амерыканскага кангрэса стаў адным з горшых у гісторыі з пункту гледжання эфектыўнасці.