Рэспубліка Карэя разгарнула дадатковыя комплексы СПА на мяжы з КНДР ля ўзбярэжжа Жоўтага мора

10 марта 2016

Такія меры Сеул распачаў у адказ на выпрабаванне ў КНДР ракеты далёкага радыусу дзеяння і запуск дзвюх балістычных ракет малой далёкасці. Гэта ўжо другі пуск за апошнія 10 дзён. Японскія ўлады раскрытыкавалі Пхеньян, выказаўшы здагадку, што КНДР такім чынам рэагуе на сумесныя вучэнні Паўднёвай Карэі і ЗША. Савет Бяспекі ААН разгледзіць магчымасць узмацнення санкцый супраць Пхеньяна. Раней Паўночная Карэя заявіла аб адмене ўсіх дагавораў у сферы эканамічнага супрацоўніцтва з Поўднем. У сераду Сеул аб'явіў аб прыпыненні аперацый у тэхнапарку, прыбыткі ад працы якога паступалі ў бюджэт КНДР летась.