Рашучы пратэст выказалі ў МЗС Расіі ў сувязі з абстрэлам пункта пропуску ў Растоўскай вобласці

29 июня 2014

Будынак, дзе знаходзіліся ўцекачы, пашкодзіла боепрыпасам, які выпусцілі з тэрыторыі суседняй дзяржавы. Снарады патрапілі і ў найбліжэйшыя расійскія населеныя пункты. Тым часам афіцыйны Кіеў і апалчэнцы працягваюць вінаваціць адзін аднаго ў правакацыях і парушэнні рэжыму перамір'я. Нагадаем, яго падоўжылі да заўтрашняга вечара. Учора стала вядома, што на ўсходзе Украіны вызвалілі апошнюю групу назіральнікаў АБСЕ. 4 чалавекі дастаўленыя ў Данецк. Такім чынам, апалчэнцы выканалі адзін з пунктаў мірнага плану прэзідэнта Парашэнкі.