Рэнд Пол абвясціў аб планах удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у ЗША

8 апреля 2015

Сенатар-рэспубліканец Рэнд Пол абвясціў аб планах удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Ён стаў другім кандыдатам, які ўключаецца ў кампанію 2016 года. Два тыдні таму з такой заявай выступіў яго аднапарціец сенатар ад Тэхаса Тэд Круз. Рэнд Пол абвясціў і свае галоўныя тэзісы -  вяртанне амерыканцам асабістых свабод, а таксама абмежаванне ўплыву ўрада. На яго перадвыбарных плакатах абяцанні "перамагчы вашынгтонскую машыну" і "выпусціць амерыканскую мару". У сваёй размове ён нападаў на абедзве партыі - і на дэмакратаў, і на рэспубліканцаў, паказваючы, што нават яго саратнікі, прыходзячы да ўлады з добрымі намерамі ўстройваліся ў сістэму. Ён заявіў, што з ім такога не адбудзецца. Сярод дэмакратаў афіцыйных анонсаў аб удзеле ў гонцы пакуль не было. Аднак, у адрозненне ад рэспубліканцаў, там ёсць фаварыт - экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан.