Рэнальд Лузье - галоўны карыкатурыст французскага часопіса "Шарлі Эбдо" - пакідае выданне

19 мая 2015

Мастак дагэтуль не можа ачуняць ад гора пасля нападу на рэдакцыю. Усе апошнія месяцы Лузье працаваў у часопісе толькі з павагі да калегаў, але кожны выпуск быў для яго пакутай. Нагадаем, рэдакцыя часопіса была атакаваная тэрарыстамі ў студзені. Загінулі 12 чалавек, у тым ліку галоўны рэдактар, яшчэ 11 атрымалі раненні. Пазней экстрэмісты заявілі, што гэта была помста за карыкатуры Рэнальда Лузье на прарока Мухамеда.