Рэкс Тылерсан зацверджаны на пасадзе кіраўніка дзярждэпа ЗША

2 февраля 2017

Падчас гарачых спрэчак у сенаце за яго прагаласавалі 56 кангрэсменаў, супраць - 43. Кандыдатура экс кіраўніка нафтавай кампаніі Exxon Mobil выклікала сумненні ў членаў кангрэса праз сувязі Тылерсана з Расіяй. Раней на слуханнях ён заявіў, што Масква ўяўляе пагрозу, але ў той жа час заклікаў да сумленнага дыялогу з Крамлём. Цырымонія прывядзення да прысягі новага дзяржсакратара ЗША прайшла ў Белым доме.