Рэкордныя тэмпы росту беспрацоўя ў ЕС і ЗША

2 апреля 2020
Наступствы ад пандэміі каранавіруса  ўжо адчувальныя  для сусветнай эканомікі.  Больш за траціну краін свету папрасілі  дапамогі ў Міжнароднага  валютнага фонду ў выглядзе крэдытаў на агульную суму 20 мільярдаў долараў  пад нізкую або нулявую стаўку. Паводле  прагнозаў экспертаў, пандэмія можа пакінуць без працы каля 25 мільёнаў чалавек. Толькі за апошнія два  тыдні  ў Еўропе сама меней  мільён чалавек  страцілі працу. Беспрацоўе ў Аўстрыі вырасла на 52 % у параўнанні з сакавіком мінулага года. У Іспаніі менш чым за месяц працу страцілі 900  тысяч чалавек. Практычна палова кампаній Злучанага Каралеўства  рыхтуе масавыя скарачэнні супрацоўнікаў. Авіякампанія "Брыціш Эйруэйз"  адправіць у неаплачаны водпуск  звыш 36 тысяч чалавек. 

Рэкордныя тэмпы росту беспрацоўя ў ЗША


Рост беспрацоўя б'е ўсе рэкорды і ў Злучаных Штатах. Паводле звестак Міністэрства працы ЗША, толькі за апошнія 7 дзён па дапамогу звярнуліся звыш 6,5 мільёнаў чалавек. Усяго ж за мінулыя 2 тыдні страцілі працу 10 мільёнаў амерыканцаў.