Рэкордныя паводкі і ў Канадзе

8 мая 2017

У правінцыі Квебек уведзены рэжым надзвычайнага становішча. Падтоплена больш за 2 тысячы дамоў. Жыхарам дапамагаюць звыш тысячы вайскоўцаў. Яны ўзводзяць насыпы і ўмацоўваюць плаціны. Вядома, што напярэдадні на поўначы Манрэаля прарвала некалькі дамб. Сіноптыкі паведамляюць, што ў найбліжэйшыя дні дождж не спыніцца.