Рэкордную колькасць хворых на COVID-19 зафіксавалі ў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя
21 мая 2020
Напярэдадні было пастаўлена каля 106 тысяч новых дыягназаў. Гэта самы высокі сутачны паказчык за ўсю гісторыю эпідэміі каранавіруса. Паводле звестак Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць інфіцыраваных ва ўсіх краінах свету перавысіла 5 мільёнаў.