Рэкордна высокія тэмпературы ўжо другі месяц ад Іспаніі да Скандынавіі

6 августа 2018

Прыродныя катаклізмы сёлета правяраюць на трываласць, здаецца, увесь свет. Анамальная спякота накрыла Паўночнае паўшар'е. Павышаны ўзровень небяспекі аб’яўлены больш чым у дзесяці акругах Партугаліі. Едкі дым і полымя пажараў ушчыльную падабраліся да жылых дамоў і курортных раёнаў. Турысты бягуць нават з самых раскошных гатэляў. У рэгіёне Алгарве адбыўся пажар, у выніку якога пацярпелі больш за 40 чалавек. Тысячы пажарных і авіяцыя змагаюцца з агнём. Рэкордна высокія тэмпературы ўжо другі месяц ад Іспаніі да Скандынавіі. На поўдні Еўропы да плюс 47-мі. Мялеюць рэкі і азёры, гінуць пасевы. Як вынік - падняліся цэны на шматлікія прадукты. Падлічваюць страты фермеры ў Германіі і Францыі. Сонца літаральна выпаліла палі.

Еўропа працягвае знемагаць ад спякоты. Ад Іспаніі да Скандынавіі ўжо другі месяц рэкордна высокія тэмпературы і засуха. У шматлікіх краінах слупкі тэрмометраў наблізіліся да 50-градуснай адзнакі. Гараць лясы.