Рэкордна рэзкі скачок смяротных выпадкаў ад каранавіруса адбыўся ў Кітаі

4 февраля 2020
Усяго за суткі ад эпідэміі памёрлі не меней як 64 чалавекі. Паводле апошніх звестак, загінуўшых ужо 452, інфікаваных больш за 20 000, больш за палову з якіх прыходзіцца на правінцыю Хубэй. Самае важнае зараз - знайсці эфектыўнае лячэнне. Над гэтым б'юцца спецыялісты па ўсім свеце. Учора медыкі Тайланда заявілі, што стварылі антывірусную камбінацыю, у складзе якой прэпараты ВІЧ-тэрапіі.

За межамі Кітая зарэгістраваны 151 выпадак захворвання на каранавірус

Тэдрас Адханом Гебрэесус, генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя: "Калі мы ўкладваем сродкі ў барацьбу з эпідэміяй у яе эпіцэнтры, то распаўсюджванне ў іншыя краіны будзе мінімальным. Зараз выяўлены 151 выпадак захворвання за межамі Кітая. Насамрэч гэта невялікая колькасць, і распаўсюджванне віруса працякае павольна. У ліпені мінулага года я абвясціў выбух Эболы ў Конга надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, з моманту пачатку ўспышкі было зарэгістравана больш як дзве тысячы выпадкаў смерці. Але дзякуючы з'яўленню вакцын і эксперыментальнай тэрапіі мы выратавалі сотні тысяч жыццяў".

Дапамогу Кітаю ў вывучэнні віруса прапанавалі ЗША

Сваю дапамогу ў вывучэнні віруса Кітаю прапанавалі ЗША. У КНР адправяцца амерыканскія эксперты. Раней Пекін абвінаваціў Вашынгтон, што той не дапамагае, а толькі распальвае паніку. Дарэчы, ад іншых краін Пекін атрымаў дапамогу для барацьбы з каранавірусам. Такіх дзяржаў 11, у іх ліку і Беларусь.