Рэкордная партыя падробленых лекаў перахоплена ў Францыі

10 апреля 2014
Усяго ў руках у мытнікаў партовага гарадка Гаўр апынулася амаль два з паловай мільёны ўпаковак кантрафактных медыкаментаў. Таблеткі былі схаваныя ў каробках з-пад гарбаты. Па выніках экспертызы, у шэрагу выпадкаў прэпараты не толькі не адпавядалі стандарту, але і маглі нанесці шкоду здароўю людзей.