Рэканструкцыя сабора Парыжскай Божай Маці прыпыненая

13 Жніўня 2019

Сёння тэрыторыю вакол Нотр-Дама пачнуць чысціць ад свінцу з дапамогай спецыяльных апаратаў высокага ціску. Хімічныя рэчывы небяспечныя для здароўя чалавека. Раней была выяўлена высокая колькасць свінцу ў парыжскіх школьнікаў. А ўзровень забруджвання ў квартале, дзе стаіць сабор, можа быць у сотні разоў большы за дапушчальныя значэнні. Цяжкі метал аказаўся рассеяны ў паветры Парыжа пасля расплаўлення каля 400 свінцовых лістоў даху падчас пажару ў Нотр-Дам дэ Пары.


Папулярныя

Рэкамендуемыя