Рэкі шакаладу на дарозе

10 мая 2018

Фура з вадкім ласункам перакулілася на аўтатрасе Польшчы паміж Варшавай і Познанню. Грузавік урэзаўся ў падзяляльную агароджу. На праезную частку вылілося 24 тоны вадкага шакаладу. Вадзіцель фуры быў дастаўлены ў бальніцу са зламанай рукой. А застылая шакаладная маса паралізавала рух. Ратавальнікам прыйшлося некалькі гадзін прыбіраць яе з дарогі з дапамогай цёплай вады.