Рэгулярная авіясувязь паміж Каірам і Масквой будзе адноўлена ў лютым 2018-га

15 декабря 2017

Рэгулярная авіясувязь паміж Каірам і Масквой будзе адноўлена ў першай палове лютага наступнага года. Пра гэта ў эфіры тэлеканала "Расія 24" заявіў міністр транспарту Расіі.

Максім Сакалоў адзначыў, што расійскія спецыялісты ўпэўніліся, што аэрапорт Каіра цалкам адпавядае ўсім патрабаванням авіяцыйнай бяспекі. Зрэшты, міністр адзначыў, што над бяспекай у курортных гарадах Шарм-эль-Шэйх і Хургада яшчэ трэба працаваць. Нагадаем, авіясувязь паміж Расіяй і Егіптам была цалкам спынена пасля тэракта над Сінайскім паўвостравам у лістападзе 2015 года.