Рэферэндум па дзяржуладкаванні Украіны можа прайсці 25 мая

14 апреля 2014
Рэферэндум па дзяржуладкаванні Украіны можа прайсці 25 мая адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі. Пра гэта выконваючы абавязкі лідара Аляксандр Турчынаў аб'явіў на пасяджэнні пагаджальнага савета кіраўнікоў фракцый і камітэтаў Вярхоўнай рады. Ён упэўнены, што большасць украінцаў выкажуцца за непадзельную ўнітарную Украіну. Турчынаў таксама сказаў, што Кіеў разлічвае ў найбліжэйшы час урэгуляваць сітуацыю на ўсходзе краіны.
Пакуль праціўнікі новай улады адмаўляюцца выконваць ультыматум і вызваляць захопленыя адміністрацыйныя будынкі. Гэтай раніцай скончыўся тэрмін, які новыя ўкраінскія ўлады адвялі мітынгоўцам на ўсходзе Украіны на тое, каб яны здалі зброю і разышліся па дамах. Зараз у Данецкай вобласці ўведзены рэжым спецаперацыі.