Рэдкую астранамічную з'яву назіралі жыхары амерыканскага штата Мэн

18 мая 2016

Тут упаў і падарваўся невялікі метэарыт. Некаторыя відавочцы паспелі засняць гэта на камеры мабільных тэлефонаў. Памер каменя можа перавышаць некалькі дзясяткаў сантыметраў. Яго абломкі, верагодней за ўсё, згарэлі ў атмасферы. І, тым не менш, эксперты паабяцалі ўзнагароду за якія-небудзь сляды нябеснага госця.