Рэдкі арангутан-альбінос папраўляецца

11 мая 2017

Рэдкі арангутан-альбінос, выратаваны ў Інданезіі, папраўляецца. Пра гэта паведамляюць ветэрынары цэнтра, дзе самачку лечаць ва ўмовах карантыну. Спецыялісты настроеныя аптымістычна. Гавораць, у падапечнай ужо добры апетыт. Раней жывёліну трымалі ў клетцы мясцовыя жыхары. Выратавалі яе ахоўнікі прыроды. Малпа была ў дрэнным стане і вельмі знясіленая. Зараз яна важыць амаль 13 кілаграмаў, але гэтага мала для яе ўзросту.