Прамова кіраўніка Еўрапарламента прывяла да скандалу ў ізраільскім кнесеце

13 февраля 2014

Калі еўрапейскі палітык гаварыў пра цяжкія ўмовы жыцця палесцінцаў, дэпутаты ад нацыянальна-рэлігійнай партыі Яўрэйскі дом сталі выкрыкваць лаянкі і абвінавачваць яго ў хлусні. У знак пратэсту яны пакінулі залу. У сваёй прамове Шульц, у прыватнасці, расказаў пра сустрэчу з маладымі палесцінцамі, якія распавялі яму, што ізраільцянам дазволена выкарыстоўваць 70 літраў вады за дзень, а палесцінцам усяго 17. Прэм'ер Ізраіля Беньямін Нетаньяху таксама раскрытыкаваў падыход Шульца, заявіўшы, што той выкарыстаў неправераную інфармацыю.