Дзіця - за мільён долараў

20 ноября 2014

Менавіта ў такую суму абышлося нараджэнне дачкі маладой канадскай сям'і. Джэніфер Хукулак была на 6-ым месяцы цяжарнасці, калі разам з мужам яны адправіліся адпачываць на Гаваі, дзе ў яе пачаліся заўчасныя роды. Яны прайшлі добра, праўда, дзяўчынцы спатрэбілася інтэнсіўная тэрапія. Праз два месяцы сям'я вярнулася ў Канаду. Рахунак, які выслаў шпіталь, стаў шокам. Медпаслугі бальніца ацаніла амаль у 950 тысяч амерыканскіх долараў. У пары была страхоўка, але страхавая кампанія адмовілася кампенсаваць суму - бо цяжарнасць была з павышанай рызыкай. Для маладой сям'і пакрыць такую запазычанасць нерэальна. Муж і жонка плануюць звярнуцца ў суд.