Вырашэнне сітуацыі на ўсходзе Украіны ваеннымі метадамі немагчыма

7 февраля 2015

Вырашэнне сітуацыі на ўсходзе Украіны ваеннымі метадамі немагчыма, неабходна рэалізоўваць мінскія пагадненні. Пра гэта сёння зноў гаварыла канцлер ФРГ Ангела Меркель, выступаючы перад удзельнікамі канферэнцыі па бяспецы, якая праходзіць у Мюнхене. Нашу краіну на сустрэчы прадстаўляе Міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Падчас свайго рабочага візіту ў Германію ён адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў наладжванні прамога дыялогу паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і ЕС для абмеркавання доўгатэрміновых перспектыў узаемадзеяння.