Разгул стыхіі ў Нью-Ёрку

19 ноября 2014
У выніку наймацнейшых снегападаў загінулі, сама меней, чацвёра. Яны змерзлі да смерці ва ўласных машынах, якія захраснулі ў гурбах. Па ўсім штаце зачынена больш за 200 кіламетраў аўтамагістралі. У горадзе Буфала аўтамабільны рух паралізаваны цалкам. Паліцыя і добраахвотнікі на снегаходах развозяць коўдры і цёплыя рэчы вадзіцелям і пасажырам аўтамабіляў. Вышыня гурбаў перавышае паўметра. Да расчысткі трас прыцягнутыя рэзервісты Нацыянальнай гвардыі. У дзесяці акругах штата ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.