Разгоны пратэстаў супраць COVID-пашпартоў

10 октября 2021

Затрыманыя і параненыя.  Узброеная  шчытамі,  дубінкамі і вадамётамі паліцыя Рыма   жорстка спыніла акцыі пратэсту  супраць увядзення COVID-пашпартоў. 

Маніфестанты прыйшлі з петардамі і дымавымі шашкамі. Выкрыквалі лозунгі  супраць COVID-сертыфікатаў  і скандзіравалі "Волю!".  Частка  дэманстрантаў уварвалася ў штаб-кватэру  Усеагульнай італьянскай канфедэрацыі працы  і  ўчыніла там пагром. Менавіта найстарэйшы прафсаюз краіны згадзіўся  з рашэннем улад  аб увядзенні "грын-паса". З  15 кастрычніка абавязковы сертыфікат  павінны мець работнікі прыватнага і дзяржаўнага сектараў. У адваротным выпадку  яны рызыкуюць  пазбавіцца працы. 

Маршы тых, хто адмаўляе COVID-19

Аналагічныя акцыі пратэсту  ўжо па традыцыі пракаціліся  па Германіі і  Францыі. Выступаючы супраць антыкавідных мер і ўсеагульнай вакцынацыі,  людзі масава выходзяць на вуліцы часта без масак. Ніякай размовы аб захаванні сацдыстанцыі. Эпідэміялагічны эфект ад  такіх мерапрыемстваў   можа быць вельмі сумным


.