Расце колькасць ахвяр і пацярпелых ад маштабнай уцечкі газу ў Індыі

7 мая 2020
Загінулі не менш як 10 чалавек, тысячы - шпіталізаваныя. Людзі страчвалі прытомнасць ад атрутнага газу прама на вуліцы. Акрамя таго, улады асцерагаюцца, што вялізная колькасць грамадзян магла страціць прытомнасць, знаходзячыся дома. Вядома таксама аб гібелі кароў і іншых жывёл. 

Здарэнне адбылося на хімічным заводзе ў горадзе Вішакхапатнам. Найбліжэйшыя жылыя раёны эвакуіруюць. Людзям рэкамендуюць не пакідаць без патрэбы дамы, а ў выпадку чаго дыхаць праз фільтры з мокрай тканіны. Пажарнікі распыляюць на вуліцах водную завісь, каб яна сабрала на сябе часціцы шкоднага рэчыва.