Расце колькасць ахвяр тайфуну "Хагібіс"

15 октября 2019

Паводле апошніх звестак, на поўначы Японіі загінулі 60 чалавек. У краіне працягваецца пошукава-выратавальная аперацыя. Пацярпелых дастаўляюць у бяспечныя месцы на лодках і верталётах. З-за экстрэмальных ліўняў у выхадныя больш чым 20 рэк выйшлі з берагоў, былі разбураны дарожныя развязкі, дамы і дамбы. У Нагана прама на пуцях патанулі 10 хуткасных экспрэсаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэм'ер-міністру Японіі Сіндза Абэ ў сувязі з гібеллю людзей і шматлікімі разбурэннямі ў выніку тайфуну "Хагібіс".