Расце колькасць ахвяр страляніны ў Лаг-Вегасе

2 октября 2017

Загінуўшых ужо 50, не менш як 200 параненыя. Стралок-адзіночка адкрыў агонь па ўдзельніках фестывалю кантры-музыкі з 32-га паверха аднаго з найбуйнейшых у горадзе гатэляў Mandalay Bay. У яго залах знаходзіцца і казіно. Паводле слоў паліцэйскіх, страляў мясцовы жыхар. Ён ліквідаваны. Зараз ідуць пошукі яго спадарожніцы. Калі пачалася страляніна, многія доўга не маглі зразумець, што адбываецца і куды бегчы. Пазней з'яўлялася інфармацыя, што ў стралка маглі быць саўдзельнікі.