Расце колькасць ахвяр моцнай паводкі ў Індыі

24 июля 2013

У паўночным штаце Утар-Прадзеш загінулі больш чым 150 чалавек. Больш як 500 тысяч засталіся без прытулку. Стыхія нанесла сур'ёзны ўрон і сельскай гаспадарцы. Мясцовыя ўлады аказваюць дапамогу пацярпелым. Пацярпелых ад паводкі забяспечваюць часовым жыллём, пітной вадой і медыкаментамі. Сітуацыю ўскладняюць характэрныя для гэтага часу ліўні - яны могуць выклікаць новыя разводдзі рэк.